Су-Сент-Мары́ () — каналізаваны водны шлях на мяжы ЗША і Канады. Злучае азёры Верхняе і Гурон у абход парогаў на рацэ Сент-Мэрыс. Адкрыты ў 1855 годзе. Канчаткова канал і шлюз пабудаваны ў 1895Sault Ste. Marie Canal National Historic Site годзе і з’яўляецца апошнім звяном у агульнаканадскім суднаходным ланцугу ад Атлантычнага акіяна да возера Верхняе. У той час шлюз канала быў самым доўгім і першым шлюзам з электрычным прыводам у свеце.
Складаецца канал Су-Сент-Мары з трох паралельных каналаў. Два з іх у ЗША (даўжыня паўночнага 2,6 км, глыбіня 7,5 м; даўжыня паўднёвага 2,5 км, глыбіня 5,5 м) і адзін у Канадзе (даўжыня 2,2 км, глыбіня 6,7 м).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Sault Ste. Marie Canal National Historic Site
Катэгорыя:Гідраграфія Канады Катэгорыя:Геаграфія Антарыа