Атынг Му (; нар. года, Трэнтан) — амерыканская бягуха на сярэднія дыстанцыі, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Спартыўная каръера
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа Му выйграла два залатыя медалі ў бегу на 800 метраў і жаночай эстафеце 4 х 400 метраў. Яна пабіла рэкорд Амерыкі сярод жанчын на 800 метраў з вынікам 1.55.21 і завяршыла 53-гадовую засуху алімпійскіх перамог для ЗША — апошняй амерыканкай, якая выйграла 800 метраў, была Мэдлін Мэнінг на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года.
На чэмпіянаце свету 2023 года, які адбыўся ў Будапешце, у бегу на 800 метраў, Атынг стала бронзавай прызёркай з вынікам 1:56,61.
Катэгорыя:Лёгкаатлеты ЗША