Зыгмунт Баніфацевіч Крупскі (, ;  — каля 1940) — дваранін-землеўласнік, культурны, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы. Бурмістр Нясвіжа (упамінаецца ў 1926 г.)Taurogiński, B. Z dziejów Nieświeża / B. Taurogiński. — Warszawa, 1937. — S. 260.. Апошні прыватны ўласнік маёнтка Мяцявічы.

Біяграфія Нарадзіўся 2 мая 1883 года ў фамільным маёнтку Мяцявічы Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ў сям’і сярэднезаможнага беларускага двараніна-католіка Баніфацыя Урбанавіча Крупскага (1822—1903) і яго жонкі Стэфаніі Фларыянаўны Свіды (1841—1896) і пазней быў хрышчаны ў каталіцтва. Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Крупскіх гербу «Корчак».

Па ўспамінах старажылаў, Зыгмунт Крупскі жыў вельмі багата ў маёнтку Мяцявічы, які ён атрымаў у спадчыну ад бацькі. У другой палове XIX ст. памер маёнтка складаў каля 120 валок, а станам на 1914 год — 734 дзесяціныNad Świsłoczą — kalendarz miński informacyjny na 1914 rok, стр.77.. У яго была пышная стайня, більярдная. Да яго часта прыязджала шмат гасцей. Пры маёнтку знаходзіўся выдатна абсталяваны спіртзавод.

Пасля таго як у 1920 годзе Рабоча-сялянская Чырвоная армія разбіла польскае войска ў Мінскай губерні, Зыгмунт Крупскі з’ехаў у Польшчу. Пасля Рыжскага мірнага дагавору (1921) маёнтак Мяцявічы апынуўся ў БССР і быў нацыяналізаваны савецкай уладай (уся гаспадарка засталася ў спраўным выглядзе). Сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы ў Мяцявічах не захаваліся да нашага часу. Будынак спіртзавода быў разабраны ў 1990-2000-х гг. Адзіным напамінам аб сядзібе цяпер з’яўляюцца рэшткі сядзібнага парку.

У Польшчы Зыгмунт Крупскі ўладкаваўся на дзяржаўную службу. Жыў у Нясвіжы. У 1926 годзе ўпамінаецца як бурмістр НясвіжаTaurogiński, B. Z dziejów Nieświeża / B. Taurogiński. — Warszawa, 1937. — S. 260..

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1940 года у Нясвіжы, а 9 мая 1940 года быў адпраўлены з Нясвіжа ў Мінск, дзе, верагодна, і быў расстраляны.

Сям’я Жонка з 1907 года — Аліна Янаўна Відацкая (07.12.1889, Янопаль — 09.06.1978, Ольштын), дачка Яна Янавіча Відацкага (1861—1892) і Сафіі-Марыі Марцінаўны Карказовіч (1864—1841).

Дзеці: Яніна Зыгмунтаўна Крупская (1908—1974). Муж: Альгерд Пашкевіч (1909—2004). Шлюб у 1920 г. Стэфанія Зыгмунтаўна Крупская (03.10.1909, Мяцявічы — 24.03.1999, Ольштын). Муж: Уладзімір Мадэставіч Сумоўскі (24.12.1893, Жытомір — 09.10.1951, Ольштын). Шлюб у 1934 г. Раман Зыгмунтавіч Крупскі (1911—1982). Жонка: Яніна Вансоўская (1918—1996). Шлюб у 1953 г.

Пляменнік — Чэслаў Урбанавіч Крупскі (1889—1939/1940), член палітычнай групоўкі «віленскіх кансерватараў» і соймавы пасол V кадэнцыі (1938—1939) Польшчы ад баранавіцкай выбарчай акругі.

Літаратура «Nad Świsłoczą»: kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno : Znicz, 1914. — 130 s. Taurogiński, B. Z dziejów Nieświeża / B. Taurogiński. — Warszawa : Archiwum Ordynacji Nieświeżskiej, Drukarnia Bagatela, 1937. — 420 s.

Спасылкі Бонифаций Урбанович Крупский // nasledie-sluck.by Zygmunt Krupski h. Korczak // geni.com Zygmunt Krupski // Rekonstrukcja białoruskiej listy katyńskiej. K-P. Zygmunt Krupski // ogrodywspomnien.pl Lista śmierci // naszdziennik.pl Krupski // sejm-wielki.pl

Зыгмунт Баніфацевіч Катэгорыя:Бурмістры Нясвіжа Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім павеце