Андрэй Мікалаевіч Тупалеў (; 29 кастрычніка [10 лістапада] 1888, сяльцо Пустамазава, Карчэўскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — , , РСФСР, СССР) — савецкія вучоны і авіяканструктар, генерал-палкоўнік, доктар тэхнічных навук.

Акадэмік АН СССР (1953). Герой Працы (1926). Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1957, 1972). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1947). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), чатырох Сталінскіх прэмій (1943, 1948, 1949, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1972).

Пад кіраўніцтвам Тупалева спраектавана больш за 100 тыпаў самалётаў, 70 з якіх будаваліся серыйна. На яго самалётах устаноўлена 78 сусветных рэкордаў, выканана каля 30 выдатных пералётаў.