Андыгоні Дрызмбіёці (; нар. г., Кардыца, Фесалія) — грэчаская лёгкаатлетка. У 2022 годзе стала двухразовай чэмпіёнкай Еўропы па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 20 і 35 км. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года.
Біяграфія Нарадзілася 21 сакавіка 1984 года ў Кардзіцы. У 2002 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кардзіцы.
Атрымала дыплом факультэта фізічнага выхавання і спорту Універсітэта Фесаліі ў Трыкале. Прадстаўляла Грэцыю на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа (2021) і ў Рыа (2016).
Заваявала золата ў спартыўнай хадзьбе на 35 км на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 2022 года ў Мюнхене, а затым там жа золата ў спартыўнай хадзьбе на 20 км.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, грэчаская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў з вынікам 2:43:22 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Грэцыі