Альянс дзяржаў Сахеля () — міждзяржаўны ваенны альянс, створаны 17 верасня 2023 года для забеспячэння калектыўнай абароны дзяржаў Нігер, Буркіна-Фасо і Малі.

Гісторыя

Стварэнне альянсу У ліпені 2023 года ў Нігеры адбыўся ваенны пераварот. У сярэдзіне жніўня Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) заявіла пра падрыхтоўку міжнародных ваенных сіл для інтэрвенцыі, каб вярнуць да ўлады былой рэжым. Нігерскіх мяцежнікаў падтрымалі вайскоўцы хунт Малі і Буркіна-Фасо. У выпадку ўварвання новыя ўлады Нігера дазволілі гэтым краінам увесці войскі на сваю тэрыторыю.

Рашэнне стварыць альянс было прынята ў верасні 2023 года на фоне перамоў дэлегацыі Міністэрства абароны Расіі з прадстаўнікамі Малі, Буркіна-Фасо і Нігера.

У сваёй афіцыйнай заяве прэзідэнт пераходнага перыяду Малі палкоўнік Асімі Гаіта паведаміў, што Альянс дзяржаў Сахеля прызначаны для «стварэння архітэктуры калектыўнай абароны і ўзаемадапамогі на карысць насельніцтва» ў прыгранічных раёнах Буркіна-Фасо, Малі і Нігера. Як дадаў міністр абароны дзяржавы, кааліцыя будзе ўяўляць сабой «спалучэнне ваенных і эканамічных намаганняў трох краін».

Пачатак стварэння канфедэрацыі 6 ліпеня 2024 года на саміце трох дзяржаў было прынята рашэнне аб’яднацца ў канфедэрацыю. Першым старшынёй альянсу быў прызначаны часовы прэзідэнт Малі Асімі Гаіта.

Краіны-ўдзельніцы альянсу пацвердзілі рашучасць прадоўжыць барацьбу з тэрарызмам, гандлем наркотыкамі, зброяй і людзьмі. Таксама па выніках саміту краіны Сахеля вырашылі выпрацаваць адзіную камунікацыйную палітыку і ўзгадняць дыпламатычныя крокі, утварыць адзіны банк альянсу і стварыць адзіную прастору для перамяшчэння тавараў.

Механізмы рэалізацыі сумесных дзеянняў папярэдне абмяркоўваюцца на міжміністэрскім і міжпарламенцкім узроўнях. Калі канфедэратыўныя адносіны акажуцца эфектыўнымі, дзяржавы-члены пашыраць спіс сумесных задач. На думку кіраўнікоў дзяржаў, краінам патрэбна таксама супрацоўніцтва ў адукацыі, спорце, забеспячэнні занятасціКонфедерация Сахеля против террористов, наркоторговцев и санкций.

22–23 снежня 2025 года ў Бамако, сталіцы Малі, адбыўся другі саміт кіраўнікоў дзяржаў канфедэрацыі, падчас якога кіраўнікі дзяржаў прынялі справаздачу па выкананні дарожнай карты першага года існавання канфедэрацыіЗападная Африка находится на грани столкновений, заявил глава Буркина-Фасо. На саміце Асімі Гаіта перадаў паўнамоцтвы старшыні альянсу прэзідэнту Буркіна-Фасо Ібрахіму ТраорэBurkina Faso leader Traore takes over Sahel Alliance presidency.

Гл. таксама Пояс пераваротаў

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:2023 год у палітыцы