Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 2 красавіка 2023 года падчас выступлення блогера Уладлена Татарскага. Расійскага ваеннага блогера-прапагандыстаВ Петербурге произошел взрыв в кафе, принадлежащем Пригожину. Погиб военкор-пропагандист Владлен Татарский забілі ў кафэ-бары на Універсітэцкай набярэжнай, больш за 40 прысутных пацярпелі.

Абставіны 2 красавіка 2023 года ў 18 гадзін 13 хвілін ў будынку на перасячэнні 6-й лініі Васілеўскага вострава і Універсітэцкай набярэжнай, вядомым як дом Аляксеева (даходны дом І. А. Рубана), адбыўся выбух самаробнай выбуховай прылады. Момант выбуху трапіў на відэа. На кадрах відаць, што ўнутры будынка спачатку з’яўляецца вогненная ўспышка, пасля чаго ўдарнай хваляй ва ўстанове выбівае шкло ў вокнах, таксама падае фасаднае асцякленне. У выніку выбуху загінуў Уладлен Татарскі, 42 чалавекі былі параненыя, у іх ліку трое непаўналетніх; на 4 красавіка, 24 пацярпелых знаходзіліся ў бальніцах, 3 з іх у цяжкім стане.

Да 2022 года на гэтым месцы працаваў «Street Food Bar № 1», пазней бар быў перайменаваны ў «Патриот», абедзве ўстановы належалі Яўгену Прыгожыну. Па выхадных тут збіраліся ўдзельнікі руху «Кібер Фронт Z», называнага ў медыя «фабрыкай троляў 2.0». У іншы час, акрамя як пад мерапрыемствы «Кіберфронту», бар не адкрываўся. 2 красавіка было абвешчана, што адбудзецца вячэрняе мерапрыемства пад назвай «Ёсць такая прафесія ваенкор» з удзелам Уладлена Татарскага.

Далейшая хада падзей

Следства Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі (СК РФ) узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 105 КК РФ (забойства), а 3 красавіка перакваліфікаваў яе на артыкул 205 КК РФ (тэракт).

Паводле версіі ФСБ, выбуховая прылада была закладзена ў статуэтку (бюст), падараваную Татарскаму незадоўга да выбуху дзяўчынай, якая, згодна з паведамленнямі відавочцаў, прадставілася мастачкай Насцяй.

3 красавіка 2023 года а 11:05 інфармагенцтва РБК са спасылкай на СК паведаміла пра затрыманне падазраванай на імя Дар’я Трэпава. Муж Трэпавай Дзмітрый Рылаў у размове з The Insider распавёў, «што Дар’і неабходна было перадаць падарунак», а яе саму затрымалі ў кватэры яго знаёмага Дзмітрыя Касінцава. Паводле слоў Рылава, Касінцаў таксама быў затрыманы. Спачатку пра другога затрыманага СК не паведамляў і, па паведамленнях СМІ, Дзмітрый Касінцаў праходзіў сведкам па крымінальнай справе.

4 красавіка Трэпава, якую СК абвінаваціў па артыкулах пра тэракт і незаконны абарот выбуховых рэчываў, была ўзята пад варту на два месяцы, да 2 чэрвеня. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Паводле заяў ТАСС, абвінавачаная актыўна супрацоўнічае са следствам.

13 красавіка Касінцаў, у кватэры якога затрымалі Трэпаву, быў адпраўлены пад хатні арышт да 10 чэрвеня. Яго абвінавачваюць у «непаведамленні пра злачынства», яму пагражае да года пазбаўлення волі. Пасяджэнне суда прайшло ў закрытым рэжыме.

ФСБ паведаміла, што Трэпава пайшла на здзяйсненне злачынства пад уплывам «неаднаразовых заклікаў» да «падрыўной дзейнасці» ў РФ кіраўнікоў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івана Жданава і Леаніда Волкава, таксама ведамства заявіла, што ўдзельнікам замаху па замове ўкраінскіх спецслужбаў быў 35-гадовы грамадзянін Украіны Юрый Дзянісаў. Ён, паводле заявы ФСБ, зняў кватэру непадалёк ад месца жыхарства забітага, а таксама перадаў Дар’і Трэпавай бюст з умантаванай у яго выбуховай прыладай. Следства назвала Юрыя Дзянісава членам украінскай ДРГ, МУС абвясціла яго ў вышук.

24 красавіка на пасяджэнні Маскоўскага гарадскога суда абвінавачаная заявіла, што «страшэнна шкадуе пра тое, што адбылося» і «кожны дзень моліцца пра здароўе пацярпелых».

25 ліпеня Следчы камітэт прад’явіў канчатковае абвінавачанне. Акрамя здзяйснення тэрарыстычнага акта і незаконнага абароту зброі (п. «б» ч. 3 арт. 205 і ч. 4 арт. 222.1 КК РФ), Дар’і Трэпавай ставяць у віну падробку дакументаў (ст. 327).

Рэакцыя Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў пра тое, што планаваннем тэрарыстычнага акта займаліся спецслужбы Украіны, у гэта таксама былі залучаны прыхільнікі ФБК Аляксея Навальнага. Дырэктар ФБК Іван Жданаў заявіў, што фонд не датычны да тэракта.

Паводле заяў праваахоўнікаў, Дар’я Трэпава з’яўлялася прыхільніцай ФБК.

Паводле даных расійскіх уладаў, на 21 красавіка 2023 года 35 пацярпелых атрымалі адзіначасовую выплату з гарадскога бюджэта Пецярбурга.

Гл. таксама Забойства Дар’і Дугінай

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 2 красавіка Катэгорыя:Забойствы ў Расіі Катэгорыя:Выбухі 2023 года Катэгорыя:Выбухі ў Расіі Катэгорыя:Падзеі 2 красавіка