Анджэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Анджэла ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1928 годзе як Сан-Анджэлаўскі каледж. Установа атрымала статус універсітэта і прысудзіла сваю першую акадэмічную ступень бакалаўра ў 1967 годзе, адкрыла аспірантуру ў 1969 годзе, у тым жа годзе, калі атрымала сваю цяперашнюю назву.
Універсітэт прапануе 50 праграм бакалаўрыяту і 31 праграму магістратуры.
Гэта другая па велічыні ўстанова ў сістэме Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж навук і інжынерыі Каледж аспірантуры і даследаванняў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса