Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. , Зажэвічы, Старобінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Біяграфія Нарадзілася 9 снежня 1962 года ў вёсцы Зажэвічы Старобінскага раёна ў сям’і сельскіх настаўнікаўПо труду и честь!.
Скончыла школу ў Старых Цярушках. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з мужам прыехала настаўнічаць у школу вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна.
Васемнаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара ў школах Салігорска, у тым ліку да 1990 года — намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 5 Салігорска. У 1990—2005 гадах працавала дырэктарам сярэдняй школы № 5 Салігорска, якая пад яе кіраўніцтвам атрымала статус школы з эстэтычным ухілам50-летняя история средней школы № 5 г. Солигорска в интересных фактах и ретро-фотографиях.
У 1990 годзе абрана ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Галасавала за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3.
Сям’я Замужам, мае двух сыноў і дачку.
Муж — Міхаіл Паўлавіч Ястраб, дырэктар сярэдняй школы № 2 СалігорскаВсё начинается с учителя. Средняя школа № 2 г. Солигорска отметила своё 60-летие. Дачка — Алена Міхайлаўна Ястраб, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Салігорска.
Узнагароды Званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР».
Крыніцы
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання