«Сло́ва пра Мерку́рыя Смале́нскага», або «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага» — помнік старажытнай літаратуры ўсходніх славян. Узнікла як народнае эпічнае паданне пасля мангола-татарскага нашэсця, верагодна, у другой палове XII—XIV стагоддзі, літаратурна апрацавана ў XV стагоддзі. Падставай узнікнення падання паслужыў той факт, што мангола-татары не змаглі заваяваць Смаленскую зямлю і не разрабавалі Смаленск, гэта было вытлумачана заступніцтвам Меркурыя — абаронцы хрысціян ад ворагаў (у яго асобе аб’ядналіся рысы народнага волата і блажэннага).
Аповесць блізкая да твораў гісторыка-агіяграфічнага жанру, напісана лірычна, усхвалявана, асабліва вылучаюцца маналогі-плачы Смаленскай зямлі па воінах, што загінулі.
Твор мясцовага паходжання, мова царкоўна-славянская. Вядома каля 80 спісаў, найбольш раннія датуюцца XVI стагоддзем. Першая, самая старажытная паводле паходжання, рэдакцыя захавалася ў адзіным спісе XVII стагоддзя. «Слова…» адкрыў і даследаваў у XIX стагоддзі Ф. Буслаеў.
Публікацыі Памятники литературы Древней Руси, XIII в. М., 1981.
Літаратура
Белецкий Л. Т. Литературная история повести о Меркурии Смоленском. Пг., 1922
Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Русі Катэгорыя:Ананімныя творы