Муні Габрыэль Бавендзі (; ) — амерыканскі хімік французскага і туніскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2023).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Парыжы, у сям’і матэматыкаў — ураджэнца Туніса Махамеда Салаха Бавендзі (1937—2011)Salah Baouendi Obituary і францужанкі Хелены Бавендзі (народжанай Бабар, , нар. 1936)Le Nobel de chimie attribué à trois chercheurs basés aux États-Unis pour leurs travaux sur les «boîtes quantiques»Helene P. Baouendi. У 1971 годзе пераехаў з бацькамі ў ЗША, дзе яго бацька быў прыняты выкладчыкам на матэматычнае аддзяленне Універсітэта Перд’ю ў Уэст-Лафейетте (штат Індыяна). Тут жа Муні Бавендзі скончыў сярэднюю школу. У 1982 годзе атрымаў ступень бакалаўра навук у Гарвардскім універсітэце. У 1988 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па хіміі ў Чыкагскім універсітэце. Вывучаў квантавыя кропкі ў пачатку 1990-х гадоў. Распрацаваў спосаб сінтэзу монадысперсных раствораў квантавых кропак патрэбнага памеру. Да пачатку 2020-х гадоў займае пасаду прафесара Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
Разам з Луісам Брусам і Аляксеем Якімавым стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі 2023 года.
Жанаты на журналістцы і літаратары Рэйчэл ЦымерманMIT Professor Moungi Bawendi shares Nobel Prize in Chemistry (MIT News)Rachel Zimmerman is a writer, reporter and author focusing on health care, well-being, mental health and equity.
Даследчая група Даследчая група Бавендзі ў значнай ступені сканцэнтравана на вывучэнні калоідных паўправадніковых квантавых кропак і арганічных флюарафораў. У 1993 годзе група паведаміла пра метад хуткай ін’екцыі, які цяпер шырока выкарыстоўваецца ў сінтэзе квантавых кропак. Пазнейшыя даследаванні былі сканцэнтраваны на спектраскапічным вывучэнні квантавых кропак і лазераў, а апошнія даследаванні вырашылі шмат праблем у сінтэзе, біялагічным ўжыванні нанаматэрыялаў, і даследаванні сонечных элементаў. Акрамя таго, Бавендзі цікавіцца спектраскапіяй адзінкавых квантавых кропак з дапамогай дэтэктавання адзінкавых малекул.
Узнагароды 1994 — стыпендыя Слоўна 1998 — прэмія Кобленца 2001 — прэмія Секлера 2002 — член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі 2004 — член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук 2006 — прэмія Эрнэста Лоўрэнса 2007 — член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША 2010 — прэмія Амерыканскага хімічнага таварыства па калоіднай хіміі 2011 — прэмія SEMI за даследаванне квантавых кропак 2016 — World Technology Award (катэгорыя «Навакольнае асяроддзе», разам з Махерам Дамакам) 2020 — Clarivate Citation LaureatesC. B. Murray, D. J. Norris, M. G. Bawendi, Synthesis and characterization of nearly monodisperse CdE (E= sulfur, selenium, tellurium) semiconductor nanocrystallites, Journal of the American Chemical Society, Band 115, 1993, S. 8706-8715 2023 — Нобелеўская прэмія па хіміі
Артыкулы (en) Moungi G. Bawendi, Michael L. Steigerwald et Louis E. Brus, «The quantum mechanics of larger semiconductor clusters („quantum dots“)», Annual Review of Physical Chemistry, vol. 41, no 1, 1990, p. 477—496 (ISSN 0066-426X). (en) Christopher B. Murray, David J. Norris et Moungi G. Bawendi, «Synthesis and characterization of nearly monodisperse CdE (E=sulfur, selenium, tellurium) semiconductor nanocrystallites», Journal of the American Chemical Society, vol. 115, no 19, 1993, p. 8706-8715 (ISSN 0002-7863). (en) Christopher B. Murray, Cherie R. Kagan (en) et Moungi G. Bawendi, «Self-organization of CdSe nanocrystallites into three-dimensional quantum dot superlattices», Science, vol. 270, no 5240, 1995, p. 1335—1338 (ISSN 0036-8075). (en) Bashir O. Dabbousi, Moungi G. Bawendi, Osamu Onitsuka et Michael F. Rubner, «Electroluminescence from CdSe quantum‐dot/polymer composites», Applied Physics Letters, vol. 66, no 11, 1995, p. 1316—1318 (ISSN 0003-6951). (en) Manoj Nirmal, Bashir O. Dabbousi, Moungi G. Bawendi, John J. Macklin, Jay K. Trautman, Tim D. Harris et Louis E. Brus, «Fluorescence intermittency in single cadmium selenide nanocrystals», Nature, vol. 383, no 6603, 1996, p. 802—804 (ISSN 0028-0836). (en) Christopher B. Murray, Cherie R. Kagan (en) et Moungi G. Bawendi, «Synthesis and characterization of monodisperse nanocrystals and close-packed nanocrystal assemblies», Annual Review of Materials Science, vol. 30, no 1, 2000, p. 545—610 (ISSN 0084-6600). (en) Seth Coe, Wing-Keung Woo, Moungi G. Bawendi et Vladimir Bulović, «Electroluminescence from single monolayers of nanocrystals in molecular organic devices», Nature, vol. 420, no 6917, 2002, p. 800—803 (ISSN 0028-0836). (en) Yasuhiro Shirasaki, Geoffrey J. Supran, Moungi G. Bawendi et Vladimir Bulović, «Emergence of colloidal quantum-dot light-emitting technologies», Nature Photonics, vol. 7, no 1, 2013, p. 13-23 (ISSN 1749-4885).
Зноскі
Спасылкі Старонка Муні Бавендзі Група Бавендзі ў MIT
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута