РШВСМ-БДПА — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту (цяпер — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкіРЦОП ПО ИГРОВЫМ ВИДАМ СПОРТА) і Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).
Гісторыя Каманда РШВСМ-БДПА была заснавана ў 1999 годзе.
У сезоне 1999/00 каманда з’яўлялася базавай для юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) і складалася з баскетбалістаў 1982—1984 гадоў нараджэння (у тым ліку Уладзімір Верамеенка, Расціслаў Вяргун і Аляксей Сухавецкі). У сезоне 2000/01 да каманды далучыліся некалькі вопытных баскетбалістаў (у тым ліку Аляксандр Кудраўцаў і Анатоль Якубенка).
У 2001 годзе каманда была расфарміравана, большасць гульцоў перайшла ў БК «Мінск» (у далейшым — БНТУ).
Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 1999-00 Вышэйшая ліга 7 н/у 2000-01 Вышэйшая ліга 5 Групавы этап
Трэнер Міхаіл Аркадзевіч Фейман (1999—2001)
Вядомыя баскетбалісты
Аляксандр Асіповіч (1999—2001) Сяргей Багдановіч (2000/01) Уладзімір Верамеенка (1999/00) Расціслаў Вяргун (1999/00) Павел Габрусевіч (1999—2001) Аляксандр Ігнацік (1999—2001) Аляксандр Кудраўцаў (2000/01) Аляксей Сухавецкі (1999—2001) Сяргей Чарыкаў (1999/00) Анатоль Якубенка (2000/01)
Крыніцы
Катэгорыя:Баскетбольныя клубы Беларусі Катэгорыя:Спорт у Мінску