Фінская вайна (, , ) — вайна паміж каралеўствам Швецыя і Расійскай імперыяй, якая працягвалася з 21 лютага 1808 да 17 верасня 1809 года і была адной з шэрагу напалеонаўскіх войнаў. У выніку вайны ўсходняя частка Швецыі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як аўтаномнае Вялікае княства Фінляндскае. Іншымі значнымі наступствамі былі прыняцце шведскім парламентам і ўсталяванне дынастыі Бернадотаў на шведскім троне.
Ход вайны У лютым 1808 года на загад імператара Аляксандра I расійскае войска пачало наступ у падкантрольнай Швецыі частцы Фінляндыі. Прычынай быў Тыльзіцкі мір 1807 года паміж Расіяй і Францыяй, паводле каторага Расія павінна была прымусіць Швецыю далучыцца да гандлёвай Вялікабрытаніі, на якую не пагаджаўся шведскі кароль. Ужо праз месяц расіяне захапілі вялікія вобласці на поўдні Фінляндыі, яшчэ праз некаторы час здалося камандаванне Свеаборга, не верачы ў поспех абароны. Шведы пры падтрымцы Вялікабрытаніі спрабавалі правесці контрнаступленне і мелі частковы поспех на моры, але не далі рады ў баях на сушы, у выніку чаго адступілі канчаткова.
Ідэя далучыць Фінляндыю ўзнікла ў Расіі ўжо падчас вайны. Частка фінскіх сялян вяла партызанскую вайну, бо падтрымлівала шведскага караля і не хацела прыгону, але сярод іншых саслоўяў пашыраліся прарасійскія настроі і расчараванне ў здольнасцях Швецыі абараніць Фінляндыю. У чэрвені 1808 года Аляксандр падпісаў маніфест, дзе абяцаў захаваць шведскія законы і фінансава падтрымліваць краіну. У канцы восені 1808 года група фінскіх дэпутатаў наведала Санкт-Пецярбург і прасіла імператара склікаць сойм, дзе саслоўі б абвясцілі яго кіраўніком Фінляндыі. На загад Аляксандра 29 сакавіка 1809 года быў скліканы Боргаскі сойм, а былы шведскі генерал прызначаны . 17 верасня 1809 года Швецыя і Расія падпісалі Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор, згодна з якім Расія атрымала шэсць фінскіх ленаў, Аландскія астравы і частку лена . Гэтая падзея паклала канец шведскаму праўленню ў ФінляндыіМейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6..
Гл. таксама Пераход праз Кваркен
Катэгорыя:Расійска-шведскія войны Катэгорыя:Напалеонаўскія войны Катэгорыя:Канфлікты 1808 года Катэгорыя:Канфлікты 1809 года Катэгорыя:1808 год у Фінляндыі Катэгорыя:1809 год у Фінляндыі Катэгорыя:1808 год у Швецыі Катэгорыя:1809 год у Швецыі Катэгорыя:1808 год у Расійскай імперыі Катэгорыя:1809 год у Расійскай імперыі Катэгорыя:Вялікае Княства Фінляндскае