Няманья Мілошавіч (нар. , Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Чарнагорыі.
Кар’ера У 2006 годзе паступіў у тэхналагічны інстытут Нью-Джэрсі (New Jersey Institute of Technology), дзе выступаў за каманду «Хайлэндерс» (Highlanders). У майцы «Хайлэндерс» правёў 58 матчаў і набіраў у апошнім сезоне 12.5 ачка і 8.1 падбора. У 2009 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Заходняга Кентукі (Western Kentucky University) і згуляў за мясцовую ўніверсітэцкую каманду «Хілтопперс» (Hilltoppers) 27 матчаў.
Прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў чарнагорскім клубе «Будучнасць» (Budućnost Podgorica), дзе адразу стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2012 году перайшоў у чарнагорскі «Морнар Бар» (Mornar Bar). Сезон 2012/13 правёў у балгарскім «Ямболе» (Yambol). У 32 матчах форвард набіраў 16.6 ачка і 9.7 падбора. У 2014 годзе чарнагорац перабраўся ў румынскую «Энергію» (Energia Târgu Jiu), дзе ўзяў удзел у 46 матчах. Сезон 2015/16 правёў у італьянскім «Брындызі» (Brindisi). Ён набіраў у сярэднім 7.1 ачка і 8.4 падбора ў 10 сустрэчах Еўракубка.
У жніўні 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Цмокі-Мінск».
Дасягненне Чэмпіён нацыянальнага першынства Чарнагорыі (2010/11) Уладальнік Кубка Чарнагорыі (2011) Уладальнік Кубка Румыніі (2014) MVP Матча Зорак чэмпіянату Румыніі (2015) Чэмпіён Гульняў малых краін Еўропы (2015)
Спасылкі Няманья Мілошавіч пераходзіць у Цмокі-Мінск!
Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі «Ямбала» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі МЗТ Скоп’е Катэгорыя:Ігракі «Вены» (баскетбол)