Йыгева (эст. Jõgevamaa або Jõgeva maakond) — павет у Эстоніі, размешчаны ва ўсходняй частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Йыгева. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 3 горада і 10 воласцяў.

Цэнтр і захад павета размешчаны ў межах Сярэдне-Эстонскай раўніны. На ўсходзе вышыня тэрыторыі падае да базіса эрозіі — ўзроўню Чудскога возера, абмывае ўсходнія межы павета на працягу 30 км.

На тэрыторыі павета размешчана частка тэрыторыі Эндласкага і Алам-Пед’яскага запаведніка, а таксама Элістверэскі парк.

Гл. таксама Возера Саад’ярв

Катэгорыя:Паветы Эстоніі