Уільям Говард Тафт (; , г. Цынцынаці, ЗША — ) — дзяржаўны дзеяч, 27-ы Прэзідэнт ЗША.

Вучыўся ў Іельскім каледжы (1874—1878) і юрыдычнай школе ў Цынцынаці (1878—1880). Быў адвакатам, суддзёй, з 1901 года губернатар Філіпінаў, з 1904 года ваенны міністр ва ўрадзе Т. Рузвельта. У 1909—1913 гадах Прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Выступаў за абмежаванне эканамічнага дыктату вялікіх трэстаў, за пашырэнне амерыканскага ўплыву ў Кітаі і Цэнтральнай Амерыцы («Дыпламатыя долара»). З 1913 года прафесар права ў Ельскім універсітэце, з кастрычніка 1921 года старшыня Вярхоўнага Суда ЗША (адзіны чалавек, які падчас сваёй кар’еры займаў пасады кіраўнікоў выканаўчай і судовай улады ЗША).

Бацька сенатара Р. А. Тафта.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1912) Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Галоўныя суддзі ЗША Катэгорыя:Ваенныя міністры ЗША Катэгорыя:Генерал-губернатары Філіпін Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда ЗША