Возера Юлемістэ () — возера ў ваколіцах Таліна. З’яўляецца крыніцай пітной вады горада з XIV стагоддзя. Па дадзеных на 2005 год, сярэдняе спажыванне вады складала 60829 м³ у суткі. Побач з возерам размешчаны Талінскі аэрапорт і гандлёвы цэнтр Ülemiste.

Жывёльны свет У возеры водзяцца розныя віды рыб, у тым ліку вугры, завезеныя сюды ў 1986 годзе драпежныя рыбы складаюць усяго 5 % ад агульнай колькасці рыб.

Міфалогія Паводле эстонскіх легендаў возера Юлемістэ ўзнікла са слёз дзяўчыны Ліндэн, якая прысела на валун і аплаквала свайго мужа Калева, які загінуў на вайне.

Шырока распаўсюджаная і легенда аб старым з Юлемістэ. У тых, каго ён сустрэне на сваім шляху, ён пытаецца: «Талін ужо дабудавалі?». Калі хтосьці адкажа, што дабудавалі, то, згодна з легендай, возера Юлемістэ затопіць горад. Па гэтай прычыне будаўніцтва ў Таліне не павінна спыняцца.

Галерэя

Катэгорыя:Азёры Эстоніі Катэгорыя:Талін