Sideroxylon (ад , «жалеза», і , «драўніна», што звязана з трываласцю драўніны) — род дрэвавых раслін сямейства парадак .

Род уключае каля 70—80 відаў дрэў і кустоў, распаўсюджаных амаль на ўсіх кантынентах. Некаторыя з іх з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі драўніны і сыравіны для харчовай прамысловасці. Асабліва вядомым відам з’яўляецца , якая цэніцца як алейная культура. Некаторыя віды культывуюцца, выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Распаўсюджанне Арэал роду ахоплівае ўмерана цёплыя і трапічныя рэгіёны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Еўразіі. Многія прадстаўнікі роду з’яўляюцца аднымі з асноўных відаў сухіх лясоў Цэнтральнай Амерыкі, якія цягнуцца ўздоўж ўзбярэжжа Ціхага акіяну ад Мексікі на поўначы да Коста-Рыкі на поўдні.

Біялагічнае апісанне Лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Звычайна гэта стройныя высокія дрэвы, у аснове ствалоў якіх размешчаны выступаючае карэнне. Кара на ствалах маршчыністая, коркавая, карычневага колеру, з плямамі. На маладых парастках маюцца невялікія нарасты. Драўніна у некаторых відаў вельмі моцная і цяжкая, у сувязі з чым іх называюцца «жалезнымі дрэвамі» гэта адносіцца, да прыкладу, да .

Лісце звычайна скурыстае, глянцавае, цвёрдае, без прылісткаў, з хвосцікам. Ліставая пласцінка — рознай формы. Чашалісцікаў звычайна 5, але можа быць 4, 6 або 8. Пялёсткаў — ад 4 да 6, іх афарбоўка можа быць ад белага і крэмавага да жаўтлявага і жоўтага колеру. Тычынка — ад 4 да 6. Песцік — звычайна з пяці плодалісткоў. Пэўнага часу цвіцення няма: кветкі з’яўляюцца з вясны да восені групамі па 2-6 штук.

Плод — ягада рознай афарбоўкі — ад жоўтай і аранжавай да ярка-чырвонай, чырвона-чорнай і чыста чорнай. Ягады круглявыя: шарападобныя, эліпсоідныя, яйцападобныя або зваротнаяйцападобныя; без апушэння; утрымліваюць адна альбо дзве карычняватых насеніны эліпсоіднай формы.

Таксічнасць, хімічны склад У некаторых відах роду змяшчаецца метылсаліцылат — метылавы эфір саліцылавай кіслаты. Гэта біялагічна актыўнае рэчыва, якое валодае супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, болесуцішальнымі і раздражняльнымі уласцівасцямі.

Культываванне, агратэхніка Некаторыя віды — напрыклад,  — культывуюцца ў якасці дэкаратыўна-лісцяных раслін. Ёсць віды, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні: да прыкладу, .

Для вырошчвання раслін гэтага роду рэкамендуецца выкарыстоўваць сонечныя або паўценістыя ўчасткі з добра дрэнаванай глебай. Размнажэнне ажыццяўляюць насеннем, тронкамі і адводкамі каранёў.

Сінонімы У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы (усе сінонімы з’яўляюцца гетэратыпнымі):

, nom. cons. — манатыпны род, у якім быў вылучаны від ; у 2014 годзе назва Argania была зведзена ў сінаніміку роду Sideroxylon , nom. cons.

, nom. cons.

, nom. cons. , nom. illeg.

, nom. rej.

, nom. rej.

Віды

Паводле інфармацыі базы дадзеных Plants of the World Online (па стане на пачатак 2023 года), род уключае 82 віды:

, паўночнаамерыканскі від, які адрозніваецца высокай талерантасцю да марской солі

, эндэмік Маўрыкія, мае ахоўны статус «від, які вымірае»

, афрыканскі від; культывуецца як дэкаратыўная расліна

; каштоўная алейная культура, сыравіна для вытворчасці Арганавага алею (расліна ў большай ступені вядома пад назвамі Argania spinosa і Argania sideroxylon, якія зараз зведзены ў сінаніміку віду)

Некаторыя расліны, якія раней ўключаліся ў род Sideroxylon, зараз рэкласіфікаваныя. Так, вид & Arn. цяпер уваходзіць у склад роду і яго правільнай назвай лічыцца .

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Сапотавыя