Віктар Георгіевіч Сцянько́ (нар.  — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пліса 2 Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. У 1968—1970 гадах праходзіў службу ў Савецкай АрмііГродненский филиал Учреждения образования «БИП — Университет права и социально-информационных технологий». У 1976 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1977—1978 гадах працаваў хірургам у раённай бальніцы. Клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі Курскага медыцынскага інстытута ў 1978—1980 гадах. У 1983 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры шпітальнай хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1983—1985 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзяленні таракальнай хірургіі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.

З 1985 года Віктар Георгіевіч Сцянько ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце: асістэнт (1985—1988, 1990—1991), прафесар (1991—1998), загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1998—1999), загадчык кафедры хірургічных хвароб № 2 з курсам уралогіі (2000—2004). У 1988—1990 гадах дактарант НДІ лазернай хірургіі Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 2005 года В. Г. Сянько прафесар кафедры псіхалогіі, з 2011 года прафесар кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналогіі Беларускага інстытута правазнаўства.

Навуковая дзейнасць В. Г. Сянько належаць працы па дыягностыцы і хірургічнаму лячэнню ранніх формаў рака страўніка, прымяненню лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці. Аўтар і сааўтар больш за 170 навуковых прац, двух манаграфій, вынаходстваў, рацыяналізатарскіх прапаноў, вучэбных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый, тыпавых вучэбных праграм. Упершыню ў Беларусі ўкараніў аперацыі з выкарыстаннем высокаэнергетычных лазераў, а таксама лячэнне гнойных ран метадам фотадынамічнай тэрапіі.

Сярод апублікаваных прац: Применение лазеров в хирургии аноректальной области — М., 1991 (у сааўтарстве); Стенько В. Г., Вешнякова Е. А. Желудочно-тонко-толстокишечный свищ, развившийся после резекции желудка по поводу осложнённой язвы 12-перстной кишки // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, № 3(3) (2003); Стенько В. Г., Гаврилик Б. Л., Минюк Е. А., Клименко Н. Ф. Травматический разрыв двенадцатиперстной кишки // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, № 2(6) (2004); Стенько В. Г., Исаков Г. А., Петров П. Т., Колешко С. В., Лис Р. Е. Первый опыт лечения гнойных ран методом фотодинамической терапии // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, № 4(16) (2006); Стенько В. Г., Страпко В. П. Резекция левой доли печени по поводу множественных абсцессов, осложнённых распространгённым перитонитом // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, № 3(7) (2004); Мариева И. Г. Особеннрости восприятия родителей детьми из неполных семей и формы его психолого-педагогической коррекции / И. Г. Мариева, В. Г. Сенько // Актуальні проблеми практичноіі психологіі. Збірник навукових праць. — Херсон, 2012. — С. 341—247.

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраны медалём ВДНГ СССР (1989) за новы метад лячэння гнойных ран з выкарыстаннем лазераў і імабілізаваных ферментаў. За ўнесены ўклад у развіццё лазернай медыцыны ў 1998 годзе абраны акадэмікам Лазернай акадэміі навук Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

Літаратура

Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 495.

Спасылкі Здравоохранение Беларуси. Знаменательные и юбилейные даты. 2009 год — С. 87. Сотрудники кафедры уголовного права, процесса и криминологии // Гродненский филиал Учреждения образования «БИП — Университет права и социально-информационных технологий» База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі