Алена Андрэеўна Сцяпа́нава (; У Тэатральнай энцыклапедыі дата нараджэння 5(17).V.1892 — ) — руская, савецкая оперная і камерная спявачка (каларатурнае сапрана). Народная артыстка РСФСР (1934)Легенды театра. Елена Степанова // Сайт Вялікага тэатра. Народная артыстка СССР (1937).
Біяграфія Нарадзілася ў Маскве у сям’і настаўніка спеваў. У дзяцінстве спявала ў царкоўным хоры. Вукчылася ў Маскоўскай народнай кансерваторыі, брала прыватныя ўрокі спеваў ў М. Полі. У 1908—1912 гадах артыстка хору, у 1912—1924 і 1927—1944 гадах салістка Вялікага тэатра ў Маскве. У 1924—1926 гадах выступала на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў Ленінградзе. У 1926—1927 гадах выступала ў Маскоўскім оперным тэатры імя К. С. Станіслаўскага. Сцэнічную дзейнасць спыніла ў 1944 годзе. Гастралявала ў Кіеве, Харкаве, Адэсе, Баку, Ерэване, Тбілісі, Свярдлоўску, Рызе, Ташкенце і іншых гарадах.
Памерла А. А. Сцяпанава 26 мая 1978 года ў Маскве. Пахавана на Ваганькаўскіх могілках.
Творчасць і грамадская дзейнасць Алена Сцяпанава валодала моцным голасам своеасаблівага крышталёвага тэмбру, філіграннай вакальнай тэхнікай, віртуознай каларатурай, сцэнічным тэмпераментам, высокай культурай выканання. Яе рпертуар налічваў звыш 30 оперных партый (з іх 24 — у Вялікім тэатры).
Часта выступала з сольнымі канцэртамі, у якіх выконвала рамансы і песні М. І. Глінкі, П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, М. А. Рымскага-Корсакава, А. Ц. Грачанінава, В. А. Моцарта, Э. Грыга, К. Дэбюсі, Р. Штрауса, камерныя творы савецкіх кампазітараў — Р. М. Гліэра, М. Я. Мяскоўскага, Дз. І. Аракішвілі, М. К. Чамберджы, А. Хачатурана і інш. Выконвала сольныя партыі ў буйных вакальна-сімфанічных творах. Запісвалася на грампласцінкі ў Маскве («Метраполь», 1912; «Музтрэст», 1929—1932; «Грампласттрэст», 1934—1937).
Займалася грамадскай дзейнасцю. Дапамагала ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці, была адным з арганізатараў Маскоўскай гарадской пеўчай школы. З 1934 года абіралася дэпутатам Массавета.
Зноскі
Літаратура
М. Р. Степа́нова, Елена Андреевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1091—1092. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.
Спасылкі Степанова Елена Андреевна // 100 лет Санкт-Петербургской филармонии Легенды театра. Елена Степанова // Сайт Вялікага тэатра Елена Степанова // КИНО-ТЕАТР.Ру
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Оперная трупа Вялікага тэатра Катэгорыя:Оперная трупа Марыінскага тэатра Катэгорыя:Выканаўцы рускіх народных песень Катэгорыя:Дэпутаты Маскоўскага гарадскога савета