Гміна Радчыцк () — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Пінскага (1919—1922) і Столінскага (1923—1928) паветаў Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Радчыцку.

Гісторыя Пачаткова гміна ўтворана ў складзе Пінскага павета. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага паветаDz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051. 1 красавіка 1927 года да гміны далучаны горад Гарадная.

18 красавіка 1928 г. гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Столін (у тым ліку Гарадная) і Плотніца.

Населенныя пункты Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 6862 чалавекіSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa 1924..

Крыніцы

Катэгорыя:Гміны Пінскага павета Катэгорыя:Гміны Столінскага павета Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1928 годзе