Адносіны Рэспублікі Сербскай і Беларусі — двухбаковыя міжнародныя адносіны паміж Рэспублікі Сербскай — энтытэтам у складзе Босніі і Герцагавіны — і Рэспублікай Беларусь.
У сакавіку 2017 года міністр энергетыкі і горнай справы Рэспублікі Сербскай наведаў Мінск, дзе сустрэўся з намеснікам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Міхадзюком і абмеркаваў з ім магчымасці супрацоўніцтва Рэспублікі Сербскай з Расіяй і Беларуссю ў сферы электраэнергетыкі.
Генеральныя дырэктары «Електропривреда Републике Српске» Жэлька Кавачэвіч і «Белэнерга» Яўген Воранаў падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве сваіх прадпрыемстваў.
На I Еўразійскім жаночым форуме (г. Санкт-Пецярбург) віцэ-прэм’ер Рэспублікі Сербскай Срэбранка Голіч абмеркавала з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай магчымасць супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне будаўніцтва.
Да рашэння Канстытуцыйнага суда Босніі і Герцагавіны ў 2019 годзе Беларусь і Рэспубліка Сербская былі адзінымі ў Еўропе тэрыторыямі, у якіх існавала смяротнае пакаранне.
Крыніцы
Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Беларусі Катэгорыя:Знешняя палітыка Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Рэспубліка Сербская