Таццяна Пятроўна Сцяпа́нава (нар. ) — беларуская цымбалістка і педагог. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1975).

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Дзіцячую музычную школу мастацтваў № 1 імя Л. АлександроўскайО школе // Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай, у 1959 годзе Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча). З 1954 годзе артыстка Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі. У 1969—1993 гадах выкладала ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі і адначасова ў 1974—1982 гадах арганізатар і кіраўнік цымбальнага ансамбля.

Творчасць Аўтар пералажэнняў твораў белаускіх, рускіх і іншых кампазітараў. Сярод іх: канцэртныя фантазіі «Жураўлі на Палессе ляцяць» Ігара Лучанка, «Раманса» Георгія Свірыдава, уверцюра да оперы «Квартал анёлаў» М. Тэадаракіса і інш.

Узнагароды і званні Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1975) Лаўрэат Першага Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады Дыпламант V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (лаўрэат, 1974, Масква)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Тамара Лисицкая Татьяна Степанова: До сих пор не чувствую себя на пенсии! // Аргументы и Факты в Беларуси О школе // Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай

Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Цымбалісты Беларусі