Дэмакратычная партыя Кот-д’Івуара — Афрыканскі дэмакратычны сход (, PDCI—RDA) — правая і правацэнтрысцкая кансерватыўная (эканамічна ліберальная) палітычная партыя ў Кот-д’Івуары.

Заснавана ў 1946 годзе, калі краіна была французскай калоніяй. Узнікла з першай квазі-палітычнай арганізацыі «Сельскі афрыканскі сіндыкат» (), заснаванай Феліксам Уфуэ-Буаньі ў 1944 годзе. Дэмакратычная партыя стала адзінай легальнай палітычнай партыяй з моманту абвяшчэння незалежнасці ў 1960 годзе. На працягу 30 гадоў пасля гэтага яна заставалася адзінай партыяй у краіне пры аднапартыйнай сістэме, уведзенай у краіне па Канстытуцыі 1958 года. Кожныя 5 гадоў лідар партыі аўтаматычна абіраўся прэзідэнтам. Адначасова падчас парламенцкіх выбараў адзіны спіс Дэмакратычнай партыі атрымліваў усе месцы Нацыянальнага сходу.

Усе дарослыя жыхары краіны станавіліся членамі PDCIRobert E. Handloff. "The Party". Ivory Coast: A country study, што абвяшчалася непарыўнай сувяззю паміж урадам і народам. Першыя шматпартыйныя выбары прайшлі ў 1990 годзе, аднак PDCI захавала пераважную большасць у парламенце.

Пасля смерці заснавальніка партыі і нязменнага прэзідэнта Уфуэ-Буаньі ў 1993 годзе яго змяніў Анры Конан Бед’е. Аднак у 1999 годзе ў выніку перавароту ён быў адхілены ад улады.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт партыі

Катэгорыя:Кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм Катэгорыя:Палітычныя партыі Кот-д’Івуара