Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Брукінгс у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата і самы стары пастаянна дзеючы ўніверсітэт у Паўднёвай Дакоце. Універсітэт быў заснаваны на тэрыторыі Дакота 21 лютага 1881 года як Дакоцкі сельскагаспадарчы каледж. Першы будынак кампуса пры фінансаванні заканадаўчага сходу тэрыторыі быў пабудаваны ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўднёвая Дакота. У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў былі прафінансаваны шматлікія пашырэнні кампуса. Назва была зменена ў 1904 годзе на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны каледж сельскай гаспадаркі і механічных мастацтваў. У 1964 годзе назва была зменена на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Змене назвы ў значнай ступені спрыяла асацыяцыя выпускнікоў вучэльні.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і экалогіі Каледж прыродазнаўчых навук Каледж медсястрынства Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук Каледж фармацыі і сумежных прафесій аховы здароўя Каледж інжынерыі Каледж адукацыі і гуманітарных навук Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Дакота
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Дакоты