Універса́льныя суадно́сіны Сцяпа́нава — суадносіны паміж спектрамі паглынання і люмінесцэнцыі складаных малекул. Сфармуляваны ў 1957110 лет со дня рождения Степанова Бориса Ивановича (1913—1987) // Российскийгосударственный архив в г. Самаре годзе Б. І. Сцяпанавым.

Паводле ўніверсальных суадносін Сцяпанава адносіны магутнасці люмінесцэнцыі складаных малекул да каэфіцыента паглынання імі святла той жа частаты з’яўляюцца функцыяй частаты і тэмпературы. Выконваюцца пры раўнаважным размеркаванні малекул па вагальных узроўнях узбужанага і асноўнага электронных станаў. Справядліва для ўсіх сістэм, у якіх размеркаванне вагальных падузроўняў узбуджанага электроннага ўзроўню не залежыць ад спосабу ўзбуджэння (у тым ліку і ад частаты ўзбуджальнага святла).. У сістэме, акрамя таго, павінны адсутнічаць дамешкі, якія паглынаюць энергію ўзбуджэння, але не выпраменьваюць.

Універсальныя суадносіны Сцяпанава з’яўляюцца аналагам закона выпраменьвання Кірхгофа пры адсутнасці раўнаважнага размеркавання малекул па электронных станах і адлюстроўваюць ўласцівасці, агульныя для цеплавога выпраменьвання і люмінесцэнцыі.

Зноскі

Літаратура

Степанов Б. И., Грибковский В. П. Введение в теорию люминесценции. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1963. — С. 286—290. Степанов Б. И. Универсальное соотношение между спектрами поглощения и люминесценции сложных молекул // Доклады академии наук СССР, 1957 г., Т. 112, С. 839—841.

Спасылкі В. П. Грибковский, Б. И. Степанов Универсальное соотношение между спектрами поглощения и люминесценции в полупроводниках при больших интенсивностях накачки // Доклады АН СССР, 183:1 (1968), 67—70. И. Кечмети, Л. П. Ежова, Л. Козма, А. Н. Рубинов Расчёт спектральных характеристик генерации при нарушении универсального соотношения Степанова между спектрами поглощения и люминесценции сложных молекул 110 лет со дня рождения Степанова Бориса Ивановича (1913—1987) // Российскийгосударственный архив в г. Самаре

Катэгорыя:Люмінесцэнцыя Катэгорыя:Фізічныя законы