Ян Шымкавіч (? — 1569) — маршалак гаспадарскі, вялікі пісар літоўскі. Дзяржаўца каняўскі, староста тыкоцінскі.
Сын віленскага цівуна і гараднічага Шымкі Мацкавіча. З дзіцячых гадоў служыў пры двары Жыгімонта Аўгуста, што спрыяла кар’ернаму росту. Удзельнік палітычных падзей, сярод іншага, сустракаў маскоўскія пасольствы ў 1555 і 1567 гадах, быў сярод паслоў у Маскву ў 1556, 1561 гадах.
Па канчатковым падзеле бацькоўскай спадчыны ў 1556 годзе, Ян атрымаў Мажэйкава. Таксама ён у 1558 годзе купіў у Міхайлы Кузьміча Лецкага дворац Абрамоўскі Грынішкі (Васілішскі павет), раней маёнтак быў застаўлены Лецкім яшчэ Шымку Мацкавічу, таму Ян толькі даплаціў 70 коп грошаў, Грынішкі знаходзіўся каля Забалоцця, аднаго з родавых маёнткаў Шымкавічаў, то гэта было ўдалы набытак. Атрымаў Вялікае Мажэйкава ад Марыны Львоўны, спадчынніцы князя Васіля Палубінскага.
Узяў шлюб з княжной Аляксандрай Іванаўнай Вішнявецкай. Пасля шлюбу яна падарыла мужу пасаг і вена (1555). Ён запісаў жонцы 1 500 коп літоўскіх грошаў пажыццёва на маёнтках Гарадное і Казакоўшчына (Лідскі павет) у 1567 годзе.
Пасля смерці Яна Шымкавіча Аляксандра выйшла замуж за Мікалая Радзівіла і запісала яму грошы ад першага мужа. Сваім тастаментам яна прызначыла другому мужу маёмасць, якую атрымала ад Яна ў пажыццёвае карыстанне (1573). Філіп Шымкавіч выкупіў маёмасць за 2 000 коп. Дзяцей не было ў Аляксандры ў абодвух шлюбах. Спадчына па Яне была падзелена паміж братамі. Пляменнік -- Фёдар Іванавіч Скленскі, адмовіўся ад правоў на Забалоцце і Мажэйкава на карысць дзядзькаў Філіпа і Калістрата пасля выплаты яму 1 060 коп літоўскіх грошаў у 1570 годзе. Акрамя таго, яму было запісана Філіпам 1 200 коп на палове маёнткаў Гарадное і Казакоўшчына. Пасля кампенсацыі Фёдар адмовіўся ад прэтэнзій на спадчыну па дзядзьках (1580).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты каняўскія Катэгорыя:Старосты тыкоцінскія Катэгорыя:Шымкавічы