Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Омаха ў штаце Небраска, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1908 годзе выкладчыкамі прэсвітарыянскай духоўнай семінарыі ў Омасе як прыватны каледж, вучэльня першапачаткова была вядома як Омахскі ўніверсітэт. Першапачаткова прызначаны для забеспячэння хрысціянскай адукацыі, свабоднай ад царкоўнага кантролю, універсітэт служыў моцнай альтэрнатывай шматлікім рэлігійным установам горада. У цяперашні час ён прапануе больш за 200 праграм навучання ў 6 розных каледжах і мае больш за 60 падпараткаваных яму устаноў, размешчаных у 3 кампусах. Уваходзіць у сістэму Небраскаўскага ўніверсітэта.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі, здароўя і гуманітарных навук Каледж камунікацый, прыгожых мастацтваў і медыяў Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій Каледж дзяржаўных спраў і грамадскіх паслуг
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Небраска
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Небраскі Катэгорыя:Омаха