Іван Дзмітравіч Балыка (сакавік , Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — ) — беларускі савецкі вайсковы дзеяч, генерал-маёр.
Біяграфія Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваеннае вучылішча і акадэмію бранетанкавых войск і Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войск у Германіі, ў Забайкаллі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в. Малыя Бортнікі.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Еменскай Арабскай Рэспублікі.
Спасылкі Ими гордится Бобруйщина БАЛЫКА ІВАН ДЗМІТРЫЕВІЧ
Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне