Чарлз Мак-Артур Ганкай Тэйлар (; нар. 1948) — ліберыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ліберыі (1997—2003). З’яўляўся адным з самых уплывовых палявых камандзіраў Заходняй Афрыкі; ключавая фігура ў развязванні першай грамадзянскай вайны ў Ліберыі, аўтар плана ваеннага перавароту 1987 года ў Буркіна-Фасо. У перыяд свайго кіравання абвінавачваўся ва ўзбраенні і падтрымцы паўстанцаў у суседняй Сьера-Леонэ, дзе таксама ішла грамадзянская вайна. У ходзе распачатай Другой грамадзянскай вайны ў Ліберыі, Тэйлар вымушаны быў пакінуць пасаду прэзідэнта краіны і адправіцца ў эміграцыю, але пасля ён быў затрыманы, адпраўлены на лаву падсудных, прысуджаны спецыяльным судом па Сьера-Леонэ да 50 гадоў пазбаўлення волі і змешчаны ў турму ў Вялікабрытаніі.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты Ліберыі Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Ваенныя злачынцы