«Воля: The Will» — серыя украінскіх фантастычных графічных раманаў у жанры альтэрнатыўнай гісторыі і дызельпанку, падзеі якіх разгортваюцца на фоне росквіту Украінскай Дзяржавы у 1917-1920-я гады. Па словах Вячаслава Бугаёва, ідэя стварэння комікса ўзнікла з-за недастатковай увагі з боку медыярынку да гэтага перыяду ў гісторыі дзяржавы.«Воля» — український комікс в стилі дизельпанк — Народний оглядач, 22.04.2017Трилер про війну з Росією та історичний комікс. Що купив Порошенко на «Книжковому арсеналі» — ТСН, 22.05.2017
Сюжэт Комікс складаецца з трох звязаных паміж сабой гісторый. Падзеі адбываюцца ў альтэрнатыўным свеце, у якім украінская дзяржава захоўвае свае пазіцыі і змяняе ход сусветнай гісторыі. Пад бліскучым кіраўніцтвам гетмана Паўла Скарападскага краіна імкліва развіваецца. Аднак новае бальшавіцкае зло насоўваецца на Еўропу, пачынаюць цыркуляваць чуткі пра містычныя секты і дэманічных монстраў на саюзных франтах…
Рэцэнзіі літаратуразнаўцаў Комікс атрымаў неадназначныя водгукі. Да плюсаў залічылі якасны стыль дызельпанк і арыгінальнасць сюжэту.Відеогляд коміксу «Воля» в Youtube — Geek Journal, 20 червня 2017 Сярод крытычных водгукаў адзначаліся слабыя героі і сюжэт, у прыватнасці, Вадзім Ільін у часопісе «Спільне» абгрунтавана крытыкаваў ігнараванне гістарычнай рэальнасці і логікі, аднабаковасць і прапагандысцкую афарбоўку гумару.Вадим Ільїн. Комікс «ВОЛЯ: the Will»: нова міфологія Української революції 1917—1921 років // Спільне. — 14 грудня 2018
Экранізацыі
«Воля» — будучы ўкраінскі прыгодніцкі фэнтэзі-дызельпанк-баявік. Сюжэт фільма толькі часткова будзе заснаваны на аднайменным украінскім коміксе, але галоўныя героі будуць узятыя з яго.«Воля: The WILL»: Коли вийде екранізація українського коміксу «Воля» . cinema.in.ua, 16 лютого 2020
Крыніцы
Спасылкі
Воля на сайті Goodreads
Катэгорыя:Коміксы Украіны