МЗКЦ-79221 () — спецыяльнае колавае шасі вялікай грузападымальнасці вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў. Распрацоўвалася ў 1996—1997 гадах, серыйны выпуск пачаты ў 2000 годзе.

Выкарыстоўваецца як носьбіт пускавых установак ракетных комплексаў «Топаль-М» і «Ярс». Для мантажу цывільнага абсталявання выпускаецца мадыфікацыя МЗКЦ-79221-100.

Канструкцыя thumb|left|Шасі МЗКЦ-79221 МЗКЦ-79221 мае дзве кабіны, якія размешчаны абапал рухавіка. Левая — двухмесцавая, правая — аднамесцавая. Абедзве выраблены са шклапластыку, абсталяваны сістэмай фільтрацыі і вентыляцыі, падагравальнікам, сродкамі сувязі і сістэмай дэгазацыі. Рама — жорсткая, ланжэроннага тыпу.

Рухавік — ЯМЗ-847.1 (дызельны, 4-тактны, V12, з непасрэдным упырскам паліва і вадкасным астуджэннем); аб’ём — 25860 см³; дыяметр цыліндра × ход поршня — 140 мм× 140 мм; магутнасць — 588 кВт (800 к. с.) пры 2100 аб/хв; максімальны круцільны момант — 3090 Н*м (315 кГс*м) пры 1400-1500 аб/хв.

Каробка перадач — гідрамеханічная.

Колавая формула — 16×16/12. Колы трох пярэдніх і трох задніх восей паваротныя. Вядучыя восі маюць цэнтральныя рэдуктары з міжвосевымі і міжколавымі дыферэнцыяламі, колавыя рэдуктары — планетарныя. Падвеска — незалежная, гідрапнеўматычная. Рулявое кіраванне мае гідраўлічны ўзмацняльнік. Тармазная сістэма — двухконтурная, з пнеўмагідраўлічным прывадам. Шыны — пнеўматычныя, 1600х600-685 (мадэль ВІ-178А або ВІ-178АУ). Усталявана сістэма рэгулявання ціску паветра ў шынах.

Электрычнае абсталяванне мае намінальнае напружанне 24В, абсталявана 4 акумулятарамі па 380 Аг.

Тэхнічныя характарыстыкі Габарыты (даўжыня×шырыня×вышыня), мм: 19560×3370×3180; Колавая база, мм: 1750+2400+1800+2200+1800+1800+1750; Падрыхтаваная маса, кг: 44000; Грузападымальнасць, кг: 80000; Поўная маса, кг: 124000; Максімальная хуткасць, км/г: 45; Ёмістасць паліўных бакаў, л: 825; Запас ходу па паліве, км: 500; Дарожны прасвет, мм: 475; Радыус павароту, м: 18; Вугал уезду: 16°; Вугал з’езду: 15°; Максімальны пераадольваемы ўздым: 55%; Пераадольваемы брод, м: 1,1.

Спасылкі

79221 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта