Сыгне́т, сыгнець, сегніць, сігніт (ад  — знак) — ювелірнае ўпрыгожванне (пярсцёнак-пячатка), што ў часы Сярэдневякоўя выкарыстоўвалася як асабістая пячатка (для прастаўлення адбітка на гарачым сургучы або воску) і часта выконвала ролю своеасаблівага пасведчання асобы.

На рабочай паверхні сыгнета выкананы люстраны (адваротны) малюнак герба, манаграмы або надпісы. Часта сыгнеты выраблялі з каштоўных металаў і аздаблялі самацветамі. Уладальнік сыгнета трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі.

У Вялікім Княстве Літоўскім У Вялікім Княстве Літоўскім сыгнеты былі найбольш пашыраны ў XVI—XVII стагоддзях сярод мяшчан і шляхты. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года абмяжоўваў колькасць сыгнетаў, якія маглі належаць адной асобе.

Літаратура

Спасылкі

Личные печатные перстни с элементами геральдики — Сыгнеты

Катэгорыя:Пярсцёнкі Катэгорыя:Пячаткі Катэгорыя:Геральдыка