Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Урбана і Шампейн у штаце Ілінойс, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта галоўная ўстанова ўніверсітэцкай сістэмы штата, заснаваная ў 1867 годзе, адзін з буйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША.
Універсітэт мае 16 школ і каледжаў і прапануе больш за 150 праграм бакалаўрыяту і больш за 100 праграм магістратуры. Кампус налічвае 651 будынкаў на 2578 гектарах, а яго гадавы бюджэт складае больш за 2 мільярды долараў. Універсітэт таксама кіруе даследчым паркам, дзе знаходзяцца інавацыйныя цэнтры для больш чым 90 стартап-кампаній і транснацыянальных карпарацый.
Вучэльня з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2019 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 652 мільёны долараў. Таксама ўніверсітэт валодае чацвёртай па велічыні ўніверсітэцкай бібліятэкай у Злучаных Штатах па памеры фондаў.
Сярод выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 27 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, два лаўрэаты прэміі Філдса і два лаўрэаты прэміі Цьюрынга.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, спажывецкіх і экалагічных навук Каледж прыкладных навук аб здароўі Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дэпартмаент агульных студый Каледж паслядыпломнай адукацыі Школа працы і працоўных адносін Каледж права Каледж вольных мастацтваў і навук Школа інфармацыйных навук Каледж медыяў Каледж медыцыны Школа сацыяльнай працы Каледж ветэрынарнай медыцыны
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Ілінойс
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса