Ілінойскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нормал у штаце Ілінойс, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1857 годзе як Ілінойскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Ілінойса. Універсітэт робіць акцэнт на педагогіцы і прызнаны адной з дзесяці буйнейшых ВНУ ў ЗША па падрыхтоўцы настаўнікаў. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж прыкладных навук і тэхналогій Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі каледж выяўленчага мастацтва Каледж медсястрынства

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Ілінойс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса