Мікалай Фёдаравіч Паўлаў ( , г. Уральск, Уральская вобласць, Расійская імперыя — ) — дэрматавенеролаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1938), дацэнт (1940).
Біяграфія У 1915 годзе пасля завяршэння навучання ў Маскоўскай гімназіі паступіў на медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1922 годзе. Да 1925 года працаваў ардынатарам скурнай клінікі ў Маскве, з 1926 па 1929 гады дырэктар Далёкаўсходняга лепразорыя. У 1929—1936 гадах старшы навуковы супрацоўнік лепрознага сектара Маскоўскага трапічнага інстытута. У 1936—1937 гадах старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага скурвенінстытута. З 1937 па 1948 гады працаваў асістэнтам, потым дацэнтам кафедраў дэрматавенералогіі 1-га Маскоўскага медінстытута і інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1948 па 1950 гады быў дырэктарам навукова-даследчага інстытута лепры ў горадзе Астрахань. У 1951 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедрай дэрматавенералогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (БелДІУУ). З 1951 па 1964 гады быў прарэктарам БелДІУУ па навучальнай і навуковай частцы.
У 1958—1960 годзе выконваў абавязкі рэктара БелДІУУ.
У 1964 годзе рэктаратам інстытута падаваліся матэрыялы на наданне М. Ф. Паўлаву звання прафесара, якое не адбылося з прычыны смерці сушукальніка. Пахаваны ў Мінску.
Навуковая дзейнасць У сваёй навуковай і практычнай дзейнасці вялікую ўвагу надаваў лепралогіі. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі.
Спасылкі Павлов Николай Фёдорович Паўлаў, Мікалай Фёдаравіч (кандыдат медыцынскіх навук; дэрматавенералогія ; 1896—1964)
Катэгорыя:Рэктары БМАПА Катэгорыя:Дэрматолагі СССР Катэгорыя:Венеролагі