Саксаул чорны (Haloxylon ammodendron) — від дрэвавай расліны роду падсямейства сямейства .

Распаўсюджанне і экалогія Найбольш тыповыя месцапражыванні — далінападобныя паніжэнні і катлавіны грудкаватых пяскоў, даліны і рэчышча старых рэк. Менш магутнымі кустамі сустракаецца на , такырападобных .

У пустыні Каракум звычайнымі спадарожнікамі ў лясах з’яўляюцца , , , , , , . На супясчана-гліністых саланцаватых і гіпсаносных раўнінах (кырах) у выглядзе хмызняку складае прымешка да , , , , .

У пустыні Кызылкум расце разам з , , , , , , , , і іншымі.

Саксаул чорны — гэта адзінае дрэва якое выкарыстоўвае C4-фотасінтэз для звязвання вугляроду.

Батанічнае апісанне Ствол галінасты і моцна скрыўлены.

Галіны пакрытыя тонкімі доўгімі зялёнымі парасткамі, якія замяняюць лісце. Апошнія зведзены да невялікіх лускавінак.

Кветкі дробныя, непрыкметныя, сядзяць у пазухах лускавінак; яны складаюцца з пяці свабодных лісточкаў калякветніка, пяці тычынак і аднаго песціка з двума-пяццю рыльцамі.

У завязі адна семяпупышка, якая развіваецца ў насеніну са спіральна завітым зародкам.

Значэнне і прымяненне У свежым выглядзе галінкі не паядаюцца ніводным відам сельскагаспадарчых жывёл. Толькі ўзімку пасля прамярзання аднагадовыя галінкі ахвотна ядуць вярблюды, іх паглынанне спрыяе нажыроўцы. Авечкі і козы ядуць апалыя плады і галінкі толькі позняй восенню і зімой<nowiki>. Коні і буйная рагатая жывёла ядуць толькі пры бяскорміцы. Спробы скормлівання авечкам чыста сухіх галінак і галінак з прымешкай такой добрай кармавой травы як выклікалі ў жывёл жорсткую дыярэю.

Амаль круглы год паядаецца . Пачынаючы з верасня да студзеня плады служаць для яе асноўным кормам.

З попелу зялёных галінак здабывалі соду, колькасць якой звычайна складае да 8 % ад вагі попелу. Попел зялёных галінак ўжываўся пры афарбоўцы пражы для надання трываласці фарбам.

Драўніна мае спецыфічны пах, надзвычай цяжкая і трывалая, але крохкая, не падыходзіць на вырабы, але дае вельмі добрае паліва. Паліва па сваёй цеплатворнасці пераўзыходзіць дуб і бярозу і трохі саступае лепшаму каменнаму вуглю. У попеле змяшчаецца паташ прыдатны для варэння мыла.

Шырока выкарыстоўваецца як пескаахоўная загарода для дарог і берагоў вадаёмаў.

Таксанамія

Сінонімы Па дадзеных The Plant List на 2019 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:

, nom. illeg.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Лебядовыя