Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карбандэйл у штаце Ілінойс, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1869 годзе, ўніверсітэт з'яўляецца старэйшым і флагманскім кампусам сістэмы Паўднёва-Ілінойскага ўніверсітэта. Ён прымае студэнтаў з усіх 50 штатаў і больш чым 100 краін свету. Першапачаткова заснаваны як звычайны каледж, універсітэт сёння прапануе праграмы па розных дысцыплінах, спалучаючы моцныя гуманітарныя традыцыі з акцэнтам на даследаваннях. Вучэльня атрымала абмежаваны статус універсітэта ў 1943 годзе і запачаткавала магістратуру ў 1950 годзе. Універсітэт вядомы сваімі даследчыцкімі партнёрствамі, у тым ліку з НАСА, Геалагічнай службай ЗША, Службай аховы рыб і дзікай прыроды ЗША і інш.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і фізічных навук Каледж мастацтваў і медыяў Каледж бізнесу і аналітыкі Каледж інжынерыі, вылічальнай тэхнікі, тэхналогій і матэматыкі Каледж здароўя і гуманітарных навук Каледж вольных мастацтваў Школа медыцыны Школа права Школа адукацыі Школа паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Ілінойс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса