Тугельбай Сыдыкбе́каў (;  — ) — кіргізскі савецкі пісьменнік, Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Кыргызскай Рэспукблікі (04.02.1997).

Біяграфія Нарадзіўся ў аіле Кен-Су (у сучасным Цюпскім раёне Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана). Вучыўся спачатку ў сельскай школе, потым у рускай пачатковай школе імя А. П. Чэхава ў горадзе Каракол, у школе 2-й ступені імя Н. К. Крупскай. У 1929 годзе Тугельбай Сыдыкбекаў пераехаў у сталіцу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум, пасля сканчэння якога вучыўся ў зоаветэрынарным інстытуце. У 1932—1935 гадах быў супрацоўнікам газеты «Ленінская моладзь».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958) і Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 3, 5—8-га скліканняў.

Памёр Тугельбай Сыдыкбекаў 19 ліпеня 1997 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку.

Творчасць Друкавацца Тугельбай Сыдыкбекаў пачаў у 1928 годзе. Зборнікі яго вершаў «Барацьба» (1933), «Волаты» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» і іншыя прысвечаны галоўным чынам тэме працы. Аўтар раманаў «Кен-су» (кнігі 1—2, 1937—1938) — пра першыя калгасы, «Тэмір» (1939—1940) — пра завяршэнне калектывізацыі, «Людзі нашых дзён» (1948; Сталінская прэмія 1949 года) — пра працу калгаснікаў у ваенны час, «Дзеці гор» (1953), «Жанчыны» (кнігі 1—2, 1962—1966, рускі пераклад 1972), «Равеснікі» (1977), аўтабіяграфічнай кнігі «Шлях» (1982).

Узнагароды і званні Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968) Герой Кыргызскай Рэспублікі (1997) Ордэн Леніна (1951) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958, 1987) Ордэн Дружбы народаў (1982) 2 медаля «За працоўную доблесць» (1946, 1964) і іншыя медалі Сталінская прэмія III ступені (1949, за раман «Людзі нашых дзён») Памятны залаты медаль «Манас-1000» (1995)Распоряжение Президента Кыргызской Республики от 15 августа 1995 года № РП-142

Памяць У 2005 годзе быў выпушчаны блок паштовых марак Кыгызстана, прысвечаны Тугельбаю Сыдыкбекаву.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Брудный Дмитрий Романы Тугельбая Сыдыкбекова // Журнал «Вопросы литературы», № 2, 1967.

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Кыргызстана Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Кыргызстана Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР