Максім Валер’евіч Шустаў (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР № 10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман.

Выступаў за зборную Беларусі U-18 (2003—2004) і U-20 (2005—2006). У 2008—2016 гадах перыядычна прыцягваўся ў нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера 2002—2004 — РШВСМ (Мінск) 2004—2009 — Віталюр (Мінск) 2009—2010 — Гродна-93 2010—2011 — Барысфен (Магілёў) 2011—2012 — Табол (Кастанай, Казахстан) 2012 — Мінск-2006-2 2012 — Свіслач (Асіповічы) 2013 — Саюз (Зарэчны, Расія) 2014 — Сож-ГДУ (Гомель) 2014 — Тэмп-СУМЗ (Рэўда, Расія) 2014—2015 — Судува-Манцінга (Марыямпале, Літва) 2015—2017 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2017—2020 — Рубон (Віцебск) 2020—2021 — Гродна-93 з 2021 — Рубон (Віцебск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008/2009, 2009/2010. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2003/2004, 2011/2012, 2019/2020, 2024/2025. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2005, 2006, 2008. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2007, 2012.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ МАКСИМ ШУСТОВ ОБ ИГРЕ «РУБОНА» В МАТЧАХ ЗА ТРЕТЬЕ МЕСТО: «МЫ НЕ ЗАСЛУЖИЛИ БРОНЗОВЫЕ НАГРАДЫ» Максим Шустов: вечно молодой, вечно рьяный

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20