Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Каламазу ў штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка Першапачаткова вучэльня была заснавана як Заходняя дзяржаўная нармальная школа ў 1903 годзе губернатарам Ааронам Т. Блісам для падрыхтоўкі настаўнікаў. Школа была перайменавана ў Заходне-Мічыганскі ўніверсітэт ў 1957 годзе. Універсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў у штаце Мічыган і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж авіяцыі Каледж бізнесу Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі і прыкладных навук Каледж прыгожых мастацтваў Каледж здароўя і сацыяльных паслуг

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган