Оклендскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Оберн-Хілз і Рочэстэр у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1957 годзе на ахвяраванні Мацільды Додж Уілсан, першапачаткова ён быў вядомы як Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт у Оклендзе. Оклендскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў штата Мічыган.

Універсітэцкая тэрыторыя ўключае галоўны кампус, маёнтак Медоў-Брук і два палі для гольфа з нацыянальным рэйтынгам, размешчаныя на 5,84 км2. Медоў-Брук — гэта нацыянальны гістарычны помнік ЗША, чацвёрты па велічыні гістарычны дом-музей у Злучаных Штатах.

Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа адукацыі і сацыяльных паслуг Школа інжынерыі і камп'ютарных навук Школа навук пра здароўе Школа медыцыны Школа медсястрынства

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган