Спецхра́н ( ад отдел специального хранения — «аддзел спецыяльнага захоўвання») — у СССР асаблівы аддзел у бібліятэцы, рэжымны аб’ект, досяг да якога быў абмежаваны. У гэтых аддзелах знаходзіліся выданні, азнаямленне з якімі шырокай публікі лічылася непажаданым з ідэалагічных меркаванняў, а таксама аднесеныя паводле разнастайных меркаванняў да катэгорыі «Для службовага карыстання» альбо «Сакрэтна».
Сусветная практыка Аддзелы, у якіх захоўваецца закрытая для грамадства літаратура, існуюць у большасці бібліятэк свету. Найстарэйшы з іх — «» () французскай Нацыянальнай бібліятэкі, які існуе з XVII стагоддзя. Да рэвалюцыі сюды перадавалі літаратуру, забароненую з палітычных ці рэлігійных прычын, а таксама канфіскаваныя ў часе ператрусаў рукапісы (любога зместу).
СССР З’явіліся спецхраны ў пачатку 1920-х гадоў. Паводле пастановы Саўнаркама РСФСР ад 30 чэрвеня 1920 года Цэнтральная кніжная палата стала атрымліваць тры асобнікі сакрэтнай літаратуры — выданняў РСЧА, РВС, УНК. У 1921 годзе спецхран Кніжнай палаты пачаў атрымліваць эмігранцкія газеты і часопісы.
Спецхраны ў бібліятэках былі створаны пастановай СНК РСФСР ад 12 снежня 1921 года.
12 студзеня 1922 года была прынята пастанова, паводле якой у сакрэтны аддзел пачалі перадаваць канфіскаваныя кнігі, выдадзеныя без дазволу цэнзуры. Паводле распрацаванай інструкцыі, карыстацца сакрэтнымі дакументамі можна было толькі з дазволу старшыні Саўнаркама, народнага камісара асветы ці яго намеснікаў, членаў ЦК РКП(б) або прэзідыуму УНК. Пры гэтым у дазволе штораз трэба было дакладна пералічваць дакументы, якія можна было выдаць, а таксама імя, імя па бацьку і прозвішча ўпаўнаважанай асобы. У 1923 годзе спецхраны перайшлі пад апеку і . У выніку «чыстак» бібліятэк туды скіравалі вялікую колькасць літаратуры, часам ці не ўсю літаратуру з гісторыі і філасофіі. За сталінскім часам у спецхраны сталі хаваць выданні, дзе якім-небудзь чынам згадваліся імёны «ворагаў народа».
БССР У 1930-я гады ў спецхраны трапілі сотні кніг беларускіх аўтараў, названых «буржуазнымі нацыяналістамі» або «контррэвалюцыянерамі», беларуская перыёдыка 1920-х і 1930-х гадоў.
Літаратура спецхранаў У спецхранах зберагаліся: некамуністычныя выданні часоў грамадзянскай вайны; савецкія кнігі 1918—1936 гадоў, у якіх згадваліся непрымальныя з пункту гледжання ўладаў фігуры, напрыклад Леў Троцкі, Рыгор Зіноўеў, Леў Каменеў, Мікалай Бухарын і іхнія творы; кнігі, часопісы і газеты на рускай мове, выдадзеныя эмігранцкімі альбо заходнімі выдавецтвамі (незалежна ад зместу); кнігі, газеты і часопісы на замежных мовах.
Любая іншаземная літаратура падзялялася на дзве вялікія катэгорыі: для агульнага выкарыстання і закрытая для агульнага доступу. Закрытая катэгорыя далей падзялялася яшчэ на чатыры паводле ўзроўню доступу: 1 с, 2 с, З с і 4 с. У спіс 1 с уваходзілі толькі ЦК УКП(б) (ЦК КПСС), КДБ СССР, Бібліятэка імя Леніна і Фундаментальная бібліятэка грамадскіх навук АН СССР. Астатнія спісы мелі меншы ўзровень доступу; так, у спецхраны катэгорыі 4 с (як, прыкладам, спецхран Акадэміі навук СССР) трапляла толькі чвэрць забароненай літаратуры.
У 1988 годзе спецхран Бібліятэкі імя Леніна налічваў больш як 300 тысяч назваў кніг, больш як 560 тысяч часопісаў, не менш за мільён газетаў.
Ліквідацыя У сакавіку 1987 года ў сувязі з правядзеннем палітыкі галоснасці пачалася перадача кніг са спецхранаў у адкрытыя фонды, для чаго створаная адмысловая камісія. Да кастрычніка 1988 года ў адкрытыя фонды пераведзены 7.930 выданняў, 462 выданні пакінутыя закрытымі як «відавочна антысавецкія, паклёпніцкія на У. Леніна, КПСС, СССР і народ, белагвардзейскія, сіянісцкія, нацыяналістычныя». Творы колішніх савецкіх аўтараў-эмігрантаў таксама засталіся ў спецхранах нароўні з парнаграфічнай, фашысцкай літаратурай, літаратурай пра выбуховыя рэчывы і наркотыкі.
Канчаткова спецхраны ліквідаваныя загадам Галоўнага ўпраўлення ў ахове таямніц у друку СССР 9 ліпеня 1990 года, усе кнігі належала перадаць у агульныя фонды.
Гл. таксама Цэнзура ў СССР Азначнік забароненых кніг
Крыніцы
Літаратура Блюм А. В. Зарубежная литература в спецхране // «Иностранная литература», 2009, № 12. Джимбинов С. Б. Эпитафия спецхрану?.. // «Новый мир», 1990, № 5. Зеленов М. В. Спецхран и историческая наука в Советской России в 1920—1930-я годы
Сарнов Б. М. Зачем мы открываем запасники // «Огонёк», 1990, № 3, 1990. Шикман А. П. Совершенно несекретно // Советская библиография. 1988, № 6, с. 3—12.
Спасылкі 1933. 16 июня. Секретный циркуляр ЦК ВКП(б) № 113/79 о спецхранах в библиотеках Bruhn P. Glasnost im sowjetischen Bibliothekswesen
Катэгорыя:Цэнзура ў СССР Катэгорыя:Архіўная справа