Нюэнсканс (, «Неўскае ўмацаванне», ) — крэпасць, што была заснавана ў 1611 годзе і з’яўлялася галоўным умацаваннем шведскага горада Нюэн (), або Нюэнштата. Горад, і крэпасць, што яго абараняла, месціліся па берагах ракі Охты, у месцы яе злучэння з ракой Нява Альтэрнатыўныя варыянты назвы крэпасці — Нюэшанц, Шлотбург, Канец. Крэпасць Нюэншанц на Охцінскім мысе і горад Нюэн на Вялікай Охце з’яўляліся найбуйнейшымі гарадскімі паселішчамі, што існавалі на тэрыторыі цяперашняга Санкт-Пецярбурга на момант яго заснавання.

Катэгорыя:Крэпасці Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Помнікі пад пагрозай знішчэння Катэгорыя:Інгерманландыя Катэгорыя:Колішнія гарады Еўропы