Дэка́да белару́скага маста́цтва адбылася 5-15 чэрвеня 1940 года ў Маскве. У ходзе дэкады наладжваліся спектаклі, канцэрты, быў арганізаваны прагляд беларускіх фільмаў «Балтыйцы», «Адзінаццатага ліпеня» і «Вогненныя гады», выстаўка выяўленчага мастацтва з аддзелам народнай творчасці, праводзіліся вечары беларускай літаратуры і нарады па пытаннях яе развіцця з удзелам беларускіх пісьменнікаў.
Сярод удзельнікаў: Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі, Беларускі першы дзяржаўны тэатр, калектывы Беларускай філармоніі і інш. Прадстаўлены пастаноўкі: оперы «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, балет «Салавей» М. Крошнера, спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка і інш. Да дэкады выдадзена кніга «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1940).
Літаратура
Катэгорыя:Чэрвень 1940 года Катэгорыя:1940 год у Маскве Катэгорыя:1940 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Масквы Катэгорыя:Культура Беларусі