21 верасня 2022 года, упершыню ў сучаснай гісторыі Расіі, указам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна была абвешчана мабілізацыя. Мерапрыемствы разгорнуты ў ходзе ўварвання ва Украіну і неўзабаве пасля Харкаўскага контрнаступлення УСУ.

Пуцін раней пазбягаў абвяшчэння мабілізацыі і некалькі разоў абяцаў не праводзіць яе, але страты асабістага складу, недахоп войск для ўтрымання фронту працягласцю больш за 2000 км і заклікі нацыяналістаў, якія падтрымлівалі вайну, пераканалі яго.

Афіцыйныя асобы заявілі аб мабілізацыі 300 тысяч чалавек.

Частку свежамабілізаваных адразу адправілі на перадавую для закрыцця праломаў у абароне. Ужо з кастрычніка 2022 года яны пачалі несці істотныя страты, трапляць у палон або адступаць. Часці сутыкнуліся з недастатковым забеспячэнням, адсутнасцю сувязі і камандавання.

28 кастрычніка 2022 года міністр абароны Сяргей Шайгу паведаміў Пуціну аб завяршэнні мабілізацыйных мерапрыемстваў.

Крыніцы

Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Воінскі абавязак