Цэнтральна-Мічыганскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Маўнт-Плезант у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1892 годзе як прыватная Цэнтральна-Мічыганская нармальная школа і інстытут бізнесу. Пасля таго, як Савет па адукацыі штата Мічыган пераняў кіраванне вучэльняй, яна стала дзяржаўнай установай адукацыі і была перайменавана ў Цэнтральную дзяржаўную нармальную школу ў 1895 годзе. Установа стала поўным універсітэтам і атрымала сваю цяперашнюю назву ў 1959 годзе.
Універсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў у Мічыгане і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Ён прапануе 200 акадэмічных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, у тым ліку праграмы па прадпрымальніцтве, журналістыцы, музыцы, аўдыялогіі, педагагічнай адукацыі, псіхалогіі і інш.
Структура Каледж бізнес-адміністравання Каледж мастацтваў і медыяў Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж прафесій у галіне здароўя Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук Каледж медыцыны Каледж навукі і інжынерыі Каледж магістратуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган