Паўночна-Мічыганскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Маркет у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1899 годзе заканадаўчым сходам Мічыгана як Паўночная дзяржаўная нармальная школа для падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1963 годзе штат прызначыў яе ўніверсітэтам і даў вучэльне яе цяперашнюю назву. Універсітэт складаецца з пяці акадэмічных каледжаў, якія прапануюць каля 180 праграм на ўзроўні бакалаўрыяту і магістратуры.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і даследаванняў Каледж навук пра здароўе і прафесійных студый Каледж акадэмічных інфармацыйных паслуг

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган