Grand Theft Auto VI (6), скарочана GTA VI ― будучая камп’ютарная гульня ў жанры action-adventure з адкрытым светам, якую распрацоўвае кампанія «Rockstar Games». Мусіць стаць шаснаццатай гульнёй у серыі «Grand Theft Auto» (і восьмай буйной гульнёй серыі). Чакаецца, што гісторыя будзе разгортвацца ў выдуманым штаце Леаніда (натхнёным Фларыдай) з адкрытым светам і выдуманым Вайс-Сіці (натхнёным Маямі).

Гісторыя Пасля гадоў спекуляцый і чутак кампанія «Rockstar Games» пацвердзіла распрацоўку гульні ў лютым 2022 года. 18 верасня 2022 года карыстальнік пад нікам «teapotuberhacker» апублікаваў 90 відэа на GTAforums, якія паказвалі 50 хвілін знятага гульнявога працэсу будучай гульні.

У лістападзе 2023 года Рокстар Геймс анансавала трэйлер GTA VI які павінны быў выйсці 5 снежня 2023 года ў гонар 25-годдзя кампаніі, але выпусціла яго на дзень раней, 4 снежня. У трэйлеры былі паказаны галоўныя героі — жанчына Люсія і яе мужчына-спадарожнік, краявіды Вайс-Сіці і штата Леаніда з яго жыццём. У канцы трэйлера напісана, што гульня выйдзе ў 2025 годзе на PlayStation 5 і Xbox series X i S, пра рэліз на ПК не згадана.

Крыніцы

Спасылкі Rockstar Games https://www.youtube.com/watch?v=QdBZY2fkU-0 - афіцыйны трэйлер GTA VI

Катэгорыя:Grand Theft Auto