Дрыжалка (Tremella) — род грыбоў сямейства . Назва ўпершыню апублікавана ў 1794 годзе.
Апісанне Род аб’ядноўвае грыбы, якія маюць пладовыя целы такой жа будовы, што і ў родзе . Але, як правіла, дрыжалкі бываюць больш яркія, жоўтыя, аранжавыя, часта маюць кустова-лапаткавую форму. Гэтыя два роды адрозніваюцца і формай спор, якія ў алантоідныя, а ў дрыжалак шарападобныя або яйцападобныя.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Найпросты грыб роду дрыжалка — , мае лопасцевыя ярка-жоўтыя пладовыя целы, якія з’яўляюцца на сухіх галінках лісцевых парод позняй восенню. Ён расце як сапрафіт і адносіцца да зімовых грыбоў.
Акрамя сапрафітаў, сярод дрыжалак ёсць нямала і мікафілаў, якія паразітуюць на іншых грыбах. На гіменіі афілафоравага грыба расце . Яго пладовыя целы маленькія, грудкавыя, амаль бясколерныя або бледна-карычневыя. Такія ж маленькія пладовыя целы мае , развіваецца на стромах вялікіх прадстаўнікоў класу . Як правіла, грыбы гэтых двух відаў не аказваюць прыкметнага ўплыву на развіццё тых грыбоў, на якіх яны паразітуюць, але некаторыя мікапаразіты з роду Tremella усё ж такі выклікаюць дэфармацыю пладовых тэл сваіх гаспадароў.
Від паразітуе на грыбах віду і іншых відаў гэтага роду, якія растуць на іглічных пародах. Пладовыя целы гэтага віду амаль шарападобныя, звіліста-маршчыністыя, дыяметрам да 1,5 см, вохрыстыя. У разрэзе відаць, што яны маюць белую, параўнальна цвёрды, мясіста-скурысты асяродак, пакрыты тонкім вохрыстым халадцападобным пластом. Белы асяродак — гэта змененае пад уздзеяннем паразіта пладовае цела роду , а сам паразіт мае выгляд халадцападобнай плёнкіЖизнь растений. Т.2. Грибы — Москва, «Просвещение» 1976. / Під ред. проф. М. В. Горленко; ст. с.479.
Практычнае выкарыстанне Віды і выкарыстоўваюцца ў кітайскай кухні.
Галерэя
Літаратура
Persoon, C.H. 1794. Dispositio methodica fungorum. Neues Magazin für die Botanik. 1:81-128 — P.111
Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Дрыжалкавыя